З пачатку года Транспартная інспекцыя выявіла ў Брэсцкай вобласці больш за 1 тыс. парушэнняў устаноўленага рэжыму працы і адпачынку вадзіцеляў-міжнароднікаў пры выкананні аўтамабільнай перавозкі грузаў, паведаміла [1] БелТА прэс-сакратар Транспартнай інспекцыі Мінтранса Ірына Яблонская.
«Гаворка ідзе аб парушэнні або адсутнасці неабходных штодзённых і штотыднёвых перапынкаў для адпачынку, а таксама перавышэнні дапушчальнага часу кіравання аўтамабілем. Адміністрацыйная адказнасць за дадзеныя парушэнні прадугледжана ч.3 ст.18.23 КаАП», — распавяла Ірына Яблонская.
З канца красавіка ў Брэсцкай вобласці выяўлена больш за 30 фактаў выкарыстання чужых картак кіроўцы падчас рэйсаў. Сума штрафу ў такіх выпадках можа дасягаць 50 базавых велічынь (1 БВ — Br29). У дачыненні да парушальнікаў прымаюцца адпаведныя меры, кантроль у рэгіёне будзе працягнуты, адзначылі ў Транспартнай інспекцыі.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-brestskoj-oblasti-nalazhen-usilennyj-kontrol-za-sobljudeniem-dalnobojschikami-rezhima-truda-i-otdyha-447246-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/iryna-yablonskaya
[3] https://zviazda.by/be/tags/dalnaboyniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/transpartnaya-inspekcyya
[5] https://zviazda.by/be/tags/bresckaya-voblasc