Супрацоўнікі АБЭЗ Першамайскага РУУС Мінска атрымалі інфармацыю аб тым, што бухгалтар адной з прыватных кампаній сталіцы, якая займаецца вырабамі з каменя, выкарыстоўваючы службовае становішча, выкрадала грашовыя сродкі.
У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў аператыўнікі ўстанавілі, што жанчына з красавіка 2016 года па кастрычнік 2020 года выконваючы абавязкі па пераводу грашовых сродкаў у якасці заработнай платы i iншых выплат, пераводзіла нязначныя сумы сабе на рахунак. У канчатковым выніку сума пераводаў грошай за ўвесь названы перыяд выйшла досыць значнай.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, агулам выніку жанчына завалодала грашовымі сродкамі кампаніі на суму звыш 34000 рублёў.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманай — распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kryminalnaya-sprava
[2] https://zviazda.by/be/tags/zlouzhyvanne-sluzhbounymi-paunamoctvami
[3] https://zviazda.by/be/tags/buhgaltar
[4] https://zviazda.by/be/tags/groshy