У Беларусі праходзіць другі дзень цэнтралізаванага тэсціравання па матэматыцы, паведамляе [1] БелТА.
Традыцыйна іспыт пачнецца ў 11:00. Усяго на ЦТ па матэматыцы зарэгістраваны каля 32,2 тыс. абітурыентаў. Як паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк, у першы дзень праходжання іспыту не з’явіліся 1072 чалавекі.
Абітурыентам забаронена праносіць з сабой мабільны тэлефон і іншыя гаджэты. Парушальнікі выдаляюцца з аўдыторыі і не будуць мець магчымасці прайсці ЦТ па прадмеце ў гэтым годзе. У першы дзень іспыту па матэматыцы выдаленых не было.
У пунктах правядзення ЦТ у неабходнай колькасці ёсць сродкі для дэзынфекцыі рук і выконваюцца патрабаванні сацыяльнага дыстанцыравання. Пры наяўнасці прыкмет недамагання абітурыентам рэкамендуецца своечасова звяртацца да медыцынскіх работнікаў. У выпадку дрэннага самаадчування, пацверджанага дакументальна, абітурыент можа прайсці ЦТ у рэзервовыя дні.
Наступнае ЦТ па біялогіі адбудзецца 26 чэрвеня, па замежнай мове можна будзе здаць 28 чэрвеня, хіміі — 30 чэрвеня, фізіцы — 2 ліпеня, гісторыі Беларусі — 4 ліпеня, геаграфіі — 6 ліпеня, сусветнай гісторыі (навейшы час) — 8 ліпеня.
Усяго на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі зарэгістраваліся больш за 62 тыс. абітурыентаў.
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://blr.belta.by/society/view/u-belarusi-prahodzits-drugi-dzen-tst-pa-matematytsy-101267-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/centralizavanae-tesciravanne
[3] https://zviazda.by/be/tags/matematyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/abituryenty