У літоўскім горадзе Пабрадзе ў Цэнтры рэгістрацыі замежнікаў мігранты не падпарадкаваліся патрабаванням памежнікаў і спрабавалі прарвацца да выхаду, памежнікі ўжылі слёзатачывы газ і двойчы стрэлілі ў паветра, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на партал Delfi.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 23 чэрвеня. Група мігрантаў, размешчаная ў палатачным лагеры, выказала незадаволенасць у сувязі з прадстаўленым ім юрыдычным статусам у Літве і прызначанымі судом абмежаваннямі.
Па дадзеных Delfi, некалькі дзясяткаў чалавек паводзілі сябе агрэсіўна, шумелі, спрабавалі прарвацца да выхаду з лагера, не падпарадкоўваліся памежнікам, якія заклікалі іх да парадку. Для ўціхамірвання бунтаўнікоў памежнікі выкарыстоўвалі слёзатачывы газ і двойчы стрэлілі ў паветра гумовымі кулямі. Неўзабаве мігранты вярнуліся ў палаткі і супакоіліся. Дапамога ўрачоў нікому не спатрэбілася.
Дырэктар Цэнтра рэгістрацыі замежнікаў Аляксандр Кіслоў паведаміў, што большасць удзельнікаў бунту — грамадзяне Ірака. Ён сказаў, што яго супрацоўнікі былі гатовыя да магчымых беспарадкаў. У цэнтры былі падрыхтаваныя каманды для кантролю такіх інцыдэнтаў. Цяпер выяўляюць, ізалююць і апытваюць магчымых завадатараў бунту. Прыкметы незадаволенасці праяўлялі і мігранты, якія пражываюць у інтэрнаце, але там сур'ёзных інцыдэнтаў не было.
Прэв’ю: Delfi
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/world/view/v-litve-migranty-ustroili-bunt-pogranichniki-primenili-slezotochivyj-gaz-447418-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/migranty
[3] https://zviazda.by/be/tags/pamezhniki
[4] https://zviazda.by/be/tags/litva
[5] https://zviazda.by/be/tags/bunt