Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 91 раёне Беларусі, паведамляе [1] БелТА.
Такія меры распаўсюджваюцца на ўсю Гомельскую вобласць і амаль усю тэрыторыю Магілёўскай (акрамя Хоцімскага раёна). Таксама абмежаванні дзейнічаюць у 17 раёнах Гродзенскай вобласці, 9 — Мінскай, 14 — Віцебскай і 10 — Брэсцкай.
«Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе застаецца складанай. Толькі за мінулыя суткі было зафіксавана пяць выпадкаў узгаранняў (па два ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях, адзін — у Мінскай вобласці). Усе ачагі былі ліквідаваныя дзяржлесаховай на ранняй стадыі. Ва ўмовах анамальнай спякоты заклікаем грамадзян часова адмовіцца ад наведвання лясоў», — сказалі ў прэс-службе.
На сайце [2] Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведванне лесу.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zaprety-i-ogranichenija-na-poseschenie-lesov-vvedeny-v-91-rajone-belarusi-447419-2021/
[2] https://www.mlh.by/maps/map.php
[3] https://zviazda.by/be/tags/les
[4] https://zviazda.by/be/tags/lyasnyya-pazhary
[5] https://zviazda.by/be/tags/zabarona
[6] https://zviazda.by/be/tags/abmezhavanni