Вечарам 23 чэрвеня паступіла паведамленне аб тым, што недалёка ад вёскі Дружычы Валожынскага раёна патанула дзіцё, паведамілі ў тэлеграм-канале Следчага камітэта. [1]
Устаноўлена, што дзяўчынка знаходзілася каля вадаёма разам са сваёй сям'ёй. Падчас купання яна пачала тануць, выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося. Цела без прыкмет жыцця з вады дасталі супрацоўнікі МНС.
Следчым з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Мінскай вобласці праведзены агляд месца здарэння, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаныя сведкі і відавочцы таго, што адбылося.
Па дадзеным факце Валожынскім раённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/k/
[2] https://zviazda.by/be/tags/smerc
[3] https://zviazda.by/be/tags/tragedyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzicyo
[5] https://zviazda.by/be/tags/valozhynski-rayon