Новая варкаўт-пляцоўка з’явілася ў Цэнтральным раёне побач з лыжаролернай трасай у Вяснянцы, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны».
Спартыўны аб’ект размясціўся каля пункта пракату інвентару. Гэта падарунак ад спонсараў. Дарэчы, для аматараў варкаўта ў раёне ёсць і іншыя пляцоўкі. Напрыклад, на пр. Пераможцаў на беразе вадасховішча Дразды і каля Палаца спорту, у скверы ім. Марата Казея, на вул. Арлоўскай, 2, а таксама ў жылым раёне Навінкі.
Варкаўт-пляцоўкамі могуць пахваліцца і іншыя раёны горада. Такія аб’екты ёсць у парках Дружбы народаў, Грэкавай, Паўлава і інш.
Як удакладнілі ў галоўным упраўленні спорту і турызму Мінгарвыканкама, цяпер у сталіцы налічваецца 288 ўнутрыдваровых і паркавых спартыўных пляцовак, сярод якіх ёсць пляцоўкі і для заняткі варкаўтам.
Прэв’ю — pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-poyavilas-eshhe-odna-vorkaut-ploshhadka/
[2] https://zviazda.by/be/tags/varkaut-plyacouka
[3] https://zviazda.by/be/tags/spartyuny-abekt
[4] https://zviazda.by/be/tags/dvarovyya-spartyunyya-plyacouki