«Прэамбула Канстытуцыі з’яўляецца важнейшай састаўной часткай Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя каштоўнасці, ідэі, культурна-духоўная спадчына беларускага народа, які з’яўляецца крыніцай дзяржаўнай улады. Таму сёння ўзнікла неабходнасць некаторыя палажэнні прэамбулы ўдакладніць і дапоўніць, зыходзячы з аб’ектыўных фактараў грамадскага і дзяржаўнага развіцця ў нашай краіне», — паведаміў старшыня Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч, перадае [3] БелТА.
Па-першае, прапануецца палажэнне аб праве беларускага народа на самавызначэнне дапоўніць такімі каштоўнаснымі ўстаноўкамі, як захаванне нацыянальнай самабытнасці і суверэнітэту. «Па-другое, прапануецца дапоўніць палажэнне захаваннем культурна-духоўных традыцый беларускага народа, якія з’яўляюцца важнейшай састаўной часткай ідэалогіі канстытуцыйнага прававога развіцця. І трэцяе, хацеў бы адзначыць, што сёння ў нас фарміруецца справядлівае грамадства і гэты працэс неабходна адлюстраваць. Таму прапануецца дапоўніць прэамбулу наступным палажэннем, што ў Рэспубліцы Беларусь фарміруецца сацыяльна справядлівае грамадства на пачатках салідарнасці і агульнага дабрабыту», — дадаў старшыня КС.
Сёння праходзіць сёмае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца змяненні прэамбулы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і канстытуцыйных палажэнняў аб асновах канстытуцыйнага ладу.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/dakumenty
[3] https://blr.belta.by/society/view/preambulu-kanstytutsyi-prapanuetstsa-dapounits-palazhennjami-ab-zahavanni-natssamabytnastsi-101278-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyotr-miklashevich
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/preambula
[7] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyynaya-kamisiya