Таму спрыяе і абраная тэма — «Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі ў эпоху лічбавізацыі». Нагадаем, што VIII па ліку Форум рэгіёнаў адбудзецца з 29 чэрвеня па 1 ліпеня. Першапачаткова планавалася яго правядзенне ў двух фарматах: анлай і афлайн, то-бок работа секцый, што пройдуць у першы дзень работы Форуму, — у фармаце відэаканферэнцыі, а пленарнае пасяджэнне, савет дзелавога супрацоўніцтва павінны былі прайсці ў сталіцы Расіі. Аднак эпідэміялагічнае становішча крыху адкарэктавала гэтыя планы.
Між іншым вопыт дыстанцыйных стасункаў у бакоў ужо існуе — леташні Форум ужо праводзіўся ў такім фармаце. І гэта не надта адбілася на яго выніках: усё з запланаванага ўдалося рэалізаваць, у тым ліку і дзелавую частку з падпісаннем адпаведных кантрактаў.
Калі больш уважліва прааналізаваць праграму мерапрыемства з улікам новых фактараў і рэалій, прыходзіш да высновы, што сёлетні фармат — самы аптымальны. Тэматычныя секцыі збяруць у Мінску і Маскве 29 чэрвеня беларускіх і расійскіх парламентарыяў. У 10 гадзін распачнуць работу секцыі «Кірункі развіцця расійска-беларускага супрацоўніцтва ў сферы навукі і адукацыі ў эпоху «вялікіх выклікаў» і лічбавых тэхналогій (мадэратары — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч і старшыня Камітэта Савета Федэрацыі на навуцы, адукацыі і культуры Лілія Гумерава) і «Роля лічбавізацыі ў фарміраванні адзінай навукова-тэхналагічнай прасторы Саюзнай дзяржавы» (мадэратары — старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец і намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Іван Абрамаў).
На 14 гадзін запланаваны секцыі «Удасканаленне ўзаемадзеяння Расіі і Беларусі па пытаннях рэалізацыі саюзных праграм і навукова-тэхнічных праектаў ў рамках міжнародных дамоў» (мадэратарамі выступяць старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў і старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах Рыгор Карасін), «Права і лічбавізацыя ў Саюзнай дзяржаве: перспектывы і кірункі (мадэратары — старшыня Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец і старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па канстытуцыйным заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Уладзімір Палетаеў). Таксама на гэты час запланавана правядзенне тэматычнай секцыі «Моладзь анлайн: лічбавы асяродак будучага», якую правядуць намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Андрэй Іванец і першы намеснік старшыні Камітэта Савета Федэрацыі па сацыяльнай палітыцы Аляксандр Варфаламееў.
У гэты ж дзень, 29 чэрвеня, запланавана правядзенне яшчэ дзвюх анлайн-сустрэч: з ранку — сумеснага пасяджэння кіруючых органаў Палаты маладых заканадаўцаў пры Савеце Федэрацыі і Маладзёжнага савета (парламента) пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусі, пасля абеду — пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва гандлёва-прамысловых палат Расіі і Беларусі.
На наступны дзень у рэжыме відэаканфэрэнцыі намеснік старшыні Савета Рэспублікі Анатоль Ісачанка і намеснік старшыні Савета Федэрацыі Юрый Вараб’ёў правядуць пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве. У гэты ж дзень, 30 чэрвеня, у рамках форуму адбудзецца пасяджэнне савета дзелавога супрацоўніцтва таксама ў анлайн-фармаце.
І, нарэшце, 1 ліпеня адбудзецца пленарнае пасяджэнне з удзелам кіраўнікоў органаў дзяржаўнай улады, міністэрстваў і ведамстваў, дзелавых колаў дзвюх дзяржаў. Беларускі бок на анлайн-сустрэчу выйдзе з малой залы Палаца Рэспублікі.
Як нагадалі ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента, падчас работы форума будзе падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве, кантрактаў паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расіі.
Вольга АНУФРЫЕВА
Прэв'ю: sovrep.gov.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/volga-anufryeva
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/forum
[4] https://zviazda.by/be/tags/supracounictva-rasii-i-belarusi
[5] https://zviazda.by/be/tags/anlayn-sustrechy