Тэлеканал «Беларусь 3» запісаў канцэртную праграму з удзелам уладальнікаў Гран-пры і лаўрэатаў X Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі». У эфіры прэм'ера адбудзецца 3 і 4 ліпеня.
Пераможцы юбілейнага праекта Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ўжо выступілі з вялікім гала-канцэртам на FM-хвалях, а цяпер новыя маладыя таленты нашай краіны стануць пачэснымі гасцямі эфіру сацыякультурнага тэлеканала.
Лаўрэаты намінацый «Інструментальная музыка» і «Акадэмічны вакал» прадставяць свае конкурсныя творы пад акампанемент сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі пад кіраўніцтвам Аляксандра Сасноўскага, а пераможцы сольных і калектыўных намінацый «Эстрадны вакал» і «Спадчына», а таксама катэгорыі «Харавая творчасць» парадуюць гледачоў выкананнем найлепшых песенных работ праекта. Глядзіце гала-канцэрт лаўрэатаў радыёконкурсу «Маладыя таленты Беларусі» ў дзвюх частках у эфіры «Беларусь 3» у наступную суботу і нядзелю ў 13.40 і 13.45.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/maladyya-talenty-belarusi-1
[6] https://zviazda.by/be/tags/anons