Гарадзенскія выратавальнікі патушылі пажар у жылым пакоі інтэрната: адзін чалавек выратаваны, 31 жыхар эвакуіраваны. Пра гэта БелТА праінфармавалі [1] ў абласным упраўленні МНС.
Сёння ў 9.44 вахцёр паведаміў аб пажары ў інтэрнаце па вуліцы Сакольская ў Гродне. Да месца накіраваліся сем аддзяленняў МНС і службы ўзаемадзеяння. Было выяўлена моцнае задымленне ў калідоры, ішоў дым з акна пакоя на пятым паверсе будынка.
«У пакоі, дзе адбыўся пажар, нікога не аказалася. Ледзь наводдаль ў агульным калідоры ратавальнікі ўбачылі мужчыну. Яму надзелі маску для абароны органаў дыхання і вывелі яго з зоны задымлення. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі агледзела мужчыну, у шпіталізацыі ён не меў патрэбу», — распавялі ў МНС.
З будынка інтэрната па лесвічных маршах эвакуіравалі 31 чалавека, у тым ліку трох дзяцей. Пасля жыхары вярнуліся ў пакоі. На ліквідацыю ўзгарання байцам МНС спатрэбілася каля пяці хвілін.
Агонь пашкодзіў аконную раму, канапу, тэлевізар, закураны сцены і столь у пакоі. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаецца версія неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-grodno-iz-gorjaschego-obschezhitija-evakuirovali-31-cheloveka-447520-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/pazhar
[3] https://zviazda.by/be/tags/grodna
[4] https://zviazda.by/be/tags/internat