У Дзень усенароднай памяці аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны ў Палаце прадстаўнікоў увекавечылі памяць пра дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР першага склікання, якія загінулі і прапалі без вестак у гады вайны, — тут устанавілі мемарыяльныя дошкі. Ушанавалі іх памяць мітынгам-рэквіемам. Дзевяноста чатыры першыя беларускія парламентарыі загінулі, змагаючыся за Перамогу, за лёс нашай Радзімы: хтосьці памёр ад ран, атрыманых у баі, хтосьці дзейнічаў у партызанскі атрадах, падполлі, падвяргаўся жорсткім катаванням фашыстаў і быў пакараны, расстраляны, некаторыя разам са сваімі сем'ямі.
«Праведзена вялікая работа, каб устанавіць лёсы нашых герояў. Гэтыя моцныя духам людзі былі сапраўдныя патрыёты. Яны і цяпер для нас усіх — узор мужнасці, сілы волі, стойкасці і вытрымкі ў цяжкі перыяд ваеннага ліхалецця, сапраўднай любові да свайго народу, які абраў іх і даверыў ім свае лёсы і лёс Радзімы. Беларусы не памыліліся ў сваіх найлепшых прадстаўніках, што цаной свайго жыцця выратавалі нашу краіну. Цяпер 94 імёны герояў увекавечаны каля ўвахода ў Авальную залу Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь як прыклад добрых якасцяў і гонару. Выдадзена ўнікальная кніга «Яны былі першымі», прадстаўленая на выстаўцы ў фае Авальнай залы», — паведаміла на сваёй асабістай старонцы ў адной з сацсетак намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Лілія Кір'як.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/memaryyalnyya-doshka
[3] https://zviazda.by/be/tags/liliya-kiryak
[4] https://zviazda.by/be/tags/deputaty-vyarhounaga-saveta-bssr
[5] https://zviazda.by/be/tags/ushanavanne-pamyaci