Яна, як і папярэднія такія лініі кіраўнікоў гарадскога Савета і Мінгарвыканкама, гарадскіх службаў сталіцы, паказала высокі ўзровень цікавасці з боку мінчан да такой формы камунікацыі.
Усяго да Андрэя Бугрова дазванілася, дакладней, здолела з ім паразмаўляць прыкладна 40 чалавек. А колькасць тых, хто спрабаваў і праз аб'ектыўныя ўмовы не змог (лінія была занятая), было ў шмат разоў больш — недзе паўтары тысячы. Ва ўсялякім разе паводле даных тэлефонных аператараў.
Сярод тых, хто звязаўся са старшынёй гарадскога Савета дэпутатаў, традыцыйна былі незадававоленыя ходам, якасцю і тэрмінамі капітальнага рамонту іх дамоў. Людзі справядліва скардзіліся на суседзяў-эгаістаў, якія падчас рамонту і перапланіроўкі сваёй кватэры перакрываюць вентыляцыйныя шахты, чым ствараюць сур'ёзныя нязручнасці іншым. Было пытанне і наконт неабходнасці ўносіць у праект планавую замену ацяпляльных радыятараў, схаваных у сцены, на вонкавыя, гэта значыць у самой кватэры. Бо нават у сцяне яны падвяргаюцца карозіі і могуць некалі сапсавацца канчаткова. Ці вось пытанне: чаму новыя лаўкі каля пад'ездаў па-ранейшаму нязручныя, бо іх вырабляюць ужо не першы год без спінак? А хваробы спіны ў пенсіянераў распаўсюджаны.
Нягледзячы на разгар дачнага сезона і невыносную спякоту ў сталіцы, патэлефанавала немала людзей сталага ўзросту. Як людзі назіральныя і з вялікім жыццёвым досведам, яны называлі канкрэтныя адрасы аптэк і сеткавых магазінаў, дзе яўна завышаны цэны на лекі і пэўныя прадукты харчавання, задавалі пытанні пра хібы інтэрнэт-сувязі на лецішчы, недахопы работы таварыстваў уласнікаў.
Некалькі інвалідаў ІІ групы выказалі прапанову зрабіць для іх бясплатным карыстанне платнымі прыбіральнямі на станцыях метро і ў іншых арганізацыях. А адзін інвалід, відаць па ўсім, вялікі жыццялюб, выказаў нестандартную ідэю: зрабіць уваход на танцавальную пляцоўку ў парке імя Чалюскінцаў для інвалідаў ІІ групы бясплатным. Вось так і ніяк інакш.
Паводле слоў старшыні Мінскага гарсавета, усе звароты ўзяты на кантроль, адказы аб прынятых мерах іх заяўнікі атрымаюць ва ўстаноўленыя законам тэрміны. Дарэчы, і наконт апошняй просьбы таксама.
Леанід ТУГАРЫН
Прэв'ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/leanid-tugaryn
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/tags/pramaya-telefonnaya-liniya
[4] https://zviazda.by/be/tags/starshynya-minskaga-garadskoga-saveta-deputatau