Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Ала Смаляк днямі брала ўдзел у рабоце дваццаць пятай сесіі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання, якая адбылася ў Петрыкаўскім раёне.
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, было абмеркавана пытанне «Аб павышэнні эфектыўнасці выкарыстання нерухомай маёмасці, размешчанай на тэрыторыі Гомельскай вобласці». Старшыня камітэта «Гомельаблмаёмасць» Наталля Сацута адзначыла, што ў вобласці плошча нявыкарыстаных аб'ектаў складае 298 тысяч «квадратаў», удзельная вага безгаспадарных плошчаў за апошнія пяць гадоў знізілася на 1,5 % і па выніках мінулага года склала 2,2 % — гэта самы нізкі паказчык сярод усіх абласцей краіны.
— У Беларусі распрацаваны заканадаўчыя механізмы ўключэння ў абарот маёмасці, якая не выкарыстоўваецца. І тут важна менавіта кіраўнікам на месцах аддаваць належную ўвагу гэтаму кірунку. У тым ліку трэба больш актыўна прапаноўваць наяўныя плошчы інвестарам — для вядзення бізнесу, стварэння новых вытворчасцяў, — падкрэсліла сенатар.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/mayomasc
[4] https://zviazda.by/be/tags/ala-smalyak
[5] https://zviazda.by/be/tags/pyataya-sesiya-gomelskaga-ablasnoga-saveta-deputatau