Яго ўдзельнікамі сталі каля 200 лепшых студэнтаў, якія за гады навучання паказалі высокія вынікі ў навукова-даследчай, вучэбнай, грамадскай, культурнай і спартыўнай дзейнасці ўніверсітэта. Выпуск 2021 года — асаблівы. Восенню Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт рыхтуецца адзначыць сваё стагоддзе. Таму ўсе пляцоўкі і інтэр’еры тэматычна былі аформлены з улікам гэтай падзеі. Па чырвонай дарожцы выпускнікі прайшлі ў летні амфітэатр, дзе змаглі зафіксаваць святочныя імгненні на стылізаванай да юбілейнай даты фотазоне.
Адкрыў урачыстую цырымонію свята рэктар БДУ Андрэй КАРОЛЬ, які адзначыў, што сёлетні год — вельмі няпросты, з надзвычай высокай ступенню турбулентнасці ва ўсіх сэнсах.
— Таму я жадаю ўсім выпускнікам заўсёды трымаць у полі зроку тыя дзверы, якія вядуць да сябе. Знайсці сябе ў гэтым свеце, не баяцца выходзіць з зоны камфорту, бо, не зрабіўшы гэта, немагчыма дабіцца нейкага поспеху. Так уладкаванае наша жыццё. Будзьце паспяховымі, і дзе б вы ні знаходзіліся, куды б ні закінуў вас лёс, памятайце, што вы прадстаўляеце Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. І гэта не проста дзяжурныя словы, калі-небудзь вы гэта абавязкова зразумееце, — падкрэсліў Андрэй Кароль.
Афіцыйная частка працягнулася ўзнагароджаннем уладальнікаў тытула «Лепшы выпускнік БДУ». Гэтага звання былі ўганараваны 20 студэнтаў. Затым былі названыя імёны двух дзясяткаў выпускнікоў — уладальнікаў звання «Зорка БДУ» і дванаццаці «Студэнцкіх лідараў».
У гэтым годзе дыплом бакалаўрыяту атрымаюць у Беларускім дзяржаўным універсітэце больш як 4700 чалавек, з якіх 273 замежніка з 17 краін: Кітая, Таджыкістана, Украіны, Турцыі, Нігерыі, Азербайджана і іншых. Упершыню ў гэтым годзе адбыўся выпуск колькасцю 78 кітайскіх грамадзян з сумеснага кітайска-беларускага інстытута ДПУ і БДУ.
Кульмінацыяй вечара стала перадача выпускнікамі 2021 года капсулы часу з пасланнем для будучых студэнтаў. Захоўвацца яна будзе ва ўніверсітэце 100 гадоў.
У пасланні высока ацэньваецца магчымасць цяперашняга пакалення вучыцца ў адной з самых аўтарытэтных ВНУ, якая ўваходзіць у 1% лепшых універсітэтаў свету. Таксама выказваецца падзяка выкладчыкам, навукоўцам і супрацоўнікам БДУ за іх адданасць прафесіі і карпаратыўным традыцыям, напаўненне глыбокім зместам і сэнсам універсітэцкай адукацы і ўмацаванне ў думцы, што ў ведах — сіла!
Завяршыўся ўрачысты вечар музычным падарункам ад ALEN HIT, салістаў Віталя Дроба, Лізаветы Гарбузовай, Яна Жэнчакі і іншых выканаўцаў.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/nadzeya-nikalaeva
[2] https://zviazda.by/be/author/yan-hvedchyn
[3] https://zviazda.by/be/gramadstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/lepshy-vypusknik-bdu
[5] https://zviazda.by/be/tags/rektar-bdu-andrey-karol
[6] https://zviazda.by/be/tags/tematychny-bal-vypusknikou-bdu