У дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны 22 чэрвеня адбылася рэспубліканская прэм'ера дакументальнага фільма «Перазвон», які сёлета выйшаў на кінастудыі «Беларусьфільм».
Кінастужка, знятая да 80-годдзя з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, стала прысвячэннем тысячам спаленых вёсак і генацыду беларускага народа. Рэжысёр фільма Яўген Сяцько выбраў найлепшае з ваеннай калекцыі кінастудыі і метадам перамантажу стварыў эмацыянальную карціну, якая складаецца з эпізодаў, аб'яднаных у 52 хвіліны. Там ёсць месца і хроніцы, і кадрам з вядомага фільма «Ідзі і глядзі» Элема Клімава, і сучасныя здымкі. Аператарам фільма выступіў Сяргей Мілешкін. Фільм паказалі ўжо ў Гродне, Лідзе і Ваўкавыску, а ў планах — яго дэманстрацыя ў абласных і буйных раённых цэнтрах Беларусі. У пракаце па краіне кінастужка будзе ісці да 3 ліпеня. Сачыце за афішамі ў сваім горадзе.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/kino
[4] https://zviazda.by/be/tags/perazvon
[5] https://zviazda.by/be/tags/vyalikaya-aychynaya-vayna
[6] https://zviazda.by/be/tags/belarusfilm-2
[7] https://zviazda.by/be/tags/elem-klimau