Муххамед Аль-Аббар — адзін з выдатнейшых бізнесменаў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, дарадца па эканамічных і інвестыцыйных пытанняў кіраўнікоў Абу-Дабі і Дубая, нахтняльнік канцэпцыі архітэктуры сучаснага Дубая, заснавальнік і выканаўчы дырэктар кампаніі «Эмаар Пропертыз». Гэта кампанія ў лідарах у свеце сярод дэвелапераў і інвестараў у галіне будаўніцтва.
Нагадаем, мінулая сустрэча Прэзідэнта з выканаўчым дырэктарам кампаніі «Эмаар Пропертыз» Муххамедам Аль-Аббарам адбылася ў кастрычніку 2020 года. Тады працягнуліся перамовы па ўзвядзенні ў сталіцы буйных інфраструктурных аб’ектаў, якія, па словах Аляксандра Лукашэнкі, будуць візітнай карткай Эміратаў у цэнтры Еўропы.
Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што калі гэтым разам Муххамедам Аль-Аббарам прыехаў у Беларусі з сынам, то-бок госць добра замацаваўся ў Мінску.
«Канечне, абсалютна, уключаючы мой дом тут», — адказаў Муххамед Аль-Аббар.
«Мы вас прымаем з такім вялікім задавальненнем, не таму што вы вельмі багаты чалавек, а таму што вы ў няпростыя часы падтрымлівалі Беларусь, кіраўніцтва Эміратаў заўсёды падтрымлівала Беларусь і за тое, што вы супрацоўнічаеце з Беларуссю і, галоўнае, — інвестуеце ў Беларусь», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Ён дадаў, што Муххамеда Аль-Аббара ўспрымае як блізкага сябра Беларусі, сяброўства з якім праверана часам.
Прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што, нягледзячы на складаны 2020 год, краіны значна дадалі ў таваабароце ў параўнанні з 2019-м.
«Сёння я хацеў бы пачуць ад вас, ці не змянілася ваша жаданне працаваць у Беларусі і інвеставаць у „Паўночны бераг“? І хацеў бы таксама пачуць ад вас меркаванне наконт многіх праектаў, якія мы абмяркоўвалі з Наследным прынцам, калі ён быў тут. Вы самі прапаноўвалі шэраг праектаў, у якіх вы крайне зацікаўлены ў Беларусі», — акцэнтаваў увагу кіраўнік краіны.
Муххамед Аль-Аббар падзяліўся, што гуляючы па вуліцах Мінска, адчувае гарачы прыём простых людзей.
«А не адчуваеце, што вы ў гасцях у дыктатара?» — пажартаваў Прэзідэнт.
«Аднойчы Мандэлу (Нэльсан Мандэла былы прэзідэнт Паўднёвай Афрыкі, які зрабіў значны ўнёсак у справу міру і свабоды. — „Зв.“) папрасілі патлумачыць дэмактарыю. Ён сказаў, калі мае дзеці ў бяспецы, калі яны атрымоўваюць выдатную адукацыю і яны аптымістычныя наконт сваёй будучыні, ёсць выдатная ахова здароўя, інфраструктура — гэта і ёсць сапраўдная дэмакратыя», — па-філасоўску адказаў госць.
«Не ўсё ў гэтым плане ў нас ідэальна. Але нешта мы зрабілі», — заўважыў Прэзідэнт.
Госць рэзюмаваў, што ў Беларусі зроблена болей, на яго погляд, чым названа ў выслоўі Нельсана Мандэлы.
Прыватная кампанія «Рывэрсайд Дэвелапмент Холдзінгз Лімітэд» (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) рэалізуе будаўніцтва эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны Бераг» у Мінску. Па прэзідэнцкім Указе пад забудову інвестару аддадзены больш за тысячы гектараў у паўночнай частцы Мінска — ворныя землі і ландшафтныя тэрыторыі паміж вадасховішчамі Цнянскае і Дразды, МКАД і мяжой існуючага сядзібнага масіву ў раёне вуліцы Прыгараднай.
Комплекс «Паўночны бераг» будзе ўключаць жылыя дамы, сацыяльныя аб’екты і аб’екты грамадскага прызначэння. У першую чаргу плануецца ўзвесці будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.
Пасля сустрэчы выканаўчы дырэктар кампаніі «Эмаар Пропертыз» Муххамед Аль-Аббар адказаў на пытанні журналістаў прэзідэнцкага пула. Першае з іх — пра эканамічную сітуацыю ў Беларусі.
«Я ў Беларусі ўжо тры гады, усяго працую ў 14 краінах. І мне Беларусь вельмі падабаецца з усіх пунктаў погляду. Мне вельмі падабаецца рашэнне Прэзідэнта не закрываць эканоміку. Я лічу, гэта самым разумным рашэннем у параўнанні з іншымі краінамі, якія былі закрыты і іх эканомікі пацярпелі. Для інвестараў добры знак, што эканоміка працуе стабільна», — сказаў прадпрымальнік.
Інвестыцыйны клімат і бізнес-абстаноўка, па яго словах, у Беларусі вельмі стабільная і Муххамед Аль-Аббар запэўнівае ўсіх: будзе працягваць працаваць у Беларусі.
Ён падкрэслівае, што кіраўніцтва Эміратаў накіравана на развіццё гістарычных адносінаў паміж нашымі краінамі, базай якіх з’яўляецца гандлёва-інвестыцыйнае супрацоўніцтва.
«Мы адчуваем вялікую падтрымку ў Рэспубліцы Беларусь, што датычыцца нашых інвестыцый і ў цэлым бізнес-клімата. Нас успрымаюць у Беларусі, як блізкіх сяброў, што таксама ўплывае на нашу актыўнасць з інвестыцынага погляду ў Беларусі», — заўважае госць.
Ён расказаў і пра перспектывы будаўніцтва комплекса «Паўночны бераг»: зроблена шмат для рэалізацыі праекта, праектавання аб’ектаў.
«Праект вельмі аб’ёмны, значны. Ён патрабаваў узгадненняў на самых разнастайных узроўнях у Беларусі. Я рад, што ўсе ўзгадненні пройдзены. Апошні юрыдычны момант падрыхтаваны. Напрацягу 48 гадзін мы падпішам інвестыцыйны дагавор па гэтаму праекту і будзем выходзіць на будаўнічую пляцоўку», — падагульніў выканаўчы дырэктар кампаніі «Эмаар Пропертыз».
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/maryya-dadalka
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-lukasheshka
[5] https://zviazda.by/be/tags/muhhamed-al-abbar
[6] https://zviazda.by/be/tags/emaar-propertyz
[7] https://zviazda.by/be/tags/ryversayd-develapment-holdzingz-limited
[8] https://zviazda.by/be/tags/paunochny-berag