Запечаныя ў паніроўцы зялёныя струкі фасолі смачныя як у гарачым, так і ў халодным выглядзе. Можна прыгатаваць такую закуску загадзя і ўзяць з сабой на пікнік.
Спатрэбіцца: спаржавая фасоля — 0,5 кг, мука — 3 ст. л., кукурузная мука — 0,5 шклянкі, паніровачныя сухары — 1 ст. л., яйкі — 2 шт., малако — 2 ст. л., алей — 2 ст. л., соль — 2,5 ч. л.
Фасолю прамыйце, абрэжце канцы і абсушыце. У місцы змяшайце муку з 0,5 ч. л. солі. У іншай місцы ўзбіце яйкі, дадайце малако, размяшайце. У асобнай місцы змяшайце сухары і алей, дадайце кукурузную муку і 2 ч. л. солі.
Струкі фасолі спачатку абкачайце ў муцэ, затым акуніце ў яечную сумесь, пасля гэтага — у паніровачныя сухары. Выкладзіце на засланую пергаментам бляху і пастаўце ў разагрэтую да 220 градусаў духоўку на 15-20 хвілін.
Падаваць такую страву можна з адвараным рысам, бульбяным пюрэ або з лустачкамі хрусткага багету.
Спатрэбіцца: курынае філе — 1 кг, рэпчатая цыбуля — 1 кг, цвёрды сыр — 100 г, бальзамічны воцат — 2 ч. л., курыны булён — 2 ст. л., мука — 2 ст. л., сушаны чабор — 0,5 ч. л., алей, соль і чорны молаты перац — на смак.
Цыбулю нарэзаць паўкольцамі. У глыбокай патэльні разагрэць прыкладна 4 ст. л. алею, вылажыць цыбулю, пасаліць і тушыць, памешваючы, каля 20 хвілін. Затым уліць воцат, змяшаць і патушыць яшчэ пару хвілін. Гатовую цыбулю перакласці ў міску.
Уліць у патэльню пару лыжак алею і абсмажыць да гатоўнасці парэзанае кубікамі курынае філе, пасаліць. Вылажыць кавалачкі ў міску. Праварыць, пакуль падліўка не загусцее. Пасаліць, паперчыць, дадаць чабор. Пакласці ў патэльню цыбулю і курыцу, змяшаць. Затым пасыпаць страву надзёртым сырам і запячы ў разагрэтай да 175 градусаў духоўцы на працягу 10 хвілін.
Спатрэбіцца: бананы — 4 шт., шакалад — 250 г, арэхі, какосавая стружка, свежая садавіна.
Бананы ачысціце і разрэжце папалам. У кожную палоўку ўстаўце палачку для марожанага, вылажыце на засланы пергаментам паднос і пастаўце ў маразільную камеру мінімум на 2 гадзіны.
На вадзяной лазні растапіце шакалад і пераліце яго ў высокую шклянку. Па адным акуніце бананы ў шакалад і адразу ж пасыпце драблёнымі арэхамі, какосавай стружкай або здробненай садавіной.
Ёсць некалькі прыродных сродкаў, якія дапамогуць пазбавіцца ад паху ў вулічнай прыбіральні:
Гэтыя метады бясшкодныя для навакольнага асяроддзя і не патрабуюць спецыяльных фінансавых выдаткаў. Народныя сродкі хутка нейтралізуюць пах і раскладаюць змесціва септыка або памыйнай ямы, пры гэтым атрыманы кампост можна ў далейшым выкарыстоўваць на градках.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/hatnyaya-encyklapedyya