29 чэрвеня 2021 года адкрыўся офіс мытнага дэкларавання ў Маладзечне па вул. Прытыцкага, 1.
Гасцей мерапрыемства сустрэлі дзяўчыны ў нацыянальных касцюмах з караваем і дзіцячы ансамбль танца «Вікторыя Денс». Затым була праведзена аглядная экскурся па офісе мытнага дэкларавання.
Гледачы пабачылі займальнае шоу майстры па пясочнаму роспісу, якое адлюстравала гісторыю РУП «Белмытсэрвіс» у кантэксце Мінскага філіяла і АТД «Маладзечна». Таксама была прадэманстравана кніга памяці Мінскага філіяла, у якой усе жадаючыя змаглі пакінуць памятныя запісы і фатаграфіі.
Аддзел мытнага дэкларавання ў Маладзечне будзе працаваць штодзённа з 09.00 да 21.00.
Заўважна, што ў той жа дзень у Маладзечне а 14:00 ўрачыста адкрылася крама даступных цэн BELTAMOZHSERVICE па адрасе вул. Вялікі Гасцінец, 67-5, дзе можна набыць напоі замежных вытворцаў з Францыі, Італіі, Малдовы, Украіны, Арменіі, Грузіі, Аргенціны, Іспаніі, Чылі, Германіі, Венгрыі і іншых краін. Абяцаюць, што асартымент будзе абнаўляцца на пастаяннай аснове.
Лізавета ТАНАНА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/ofis-mytnaga-deklaravannya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belmytservis-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/adkryccyo