Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці.
Галоўнае свята краіны ўвасабляе шматвяковую гісторыю барацьбы беларусаў за свабоду, за права жыць на роднай зямлі.
Глыбока сімвалічна, што гэтая дата гістарычна звязана з днём вызвалення сталіцы нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ заплаціў мільёнамі жыццяў сваіх сыноў і дачок, абараняючы нашу будучыню. Гэты горкі вопыт навучыў нас берагчы мір, цаніць нацыянальнае адзінства, змагацца за дзяржаўнасць.
Беларусы заўсёды чэрпалі сілы ў духоўнай спадчыне продкаў, у іх працавітасці і самаадданасці. За намі стаяць многія пакаленні патрыётаў, стваральнікаў, пераможцаў. Мы не маем права іх падвесці, таксама, як мы ў адказе і перад нашымі нашчадкамі.
Перакананы, толькі беражліва захоўваючы памяць аб героях і прымнажаючы дасягнутае, беларусы заўсёды будуць заставацца гаспадарамі на сваёй зямлі і самі вызначаць уласны лёс.
Са святам, дарагія сябры!
Жадаю вам моцнага здароўя, міру і новых дасягненняў на карысць роднай Беларусі!
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/prezident
[3] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[4] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci
[5] https://zviazda.by/be/tags/3-lipenya