У Дзень Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, дзе прайшоў святочны канцэрт. З нагоды свята з тэатральнай сцэны прагучалі фрагменты знакавых для гісторыі Вялікага тэатра і культурнай спадчыны краіны класічных музычных твораў — опер «Кармэн», «А зоры тут ціхія», «Турандот», «Сівая легенда» і іншых. Артысты прадэманстравалі харэаграфічныя нумары з такіх вядомых балетных пастановае як «Спартак», «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок».
Перад тым, як заняць сваё месца ў зале, Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніцтвам тэатра перспектывамі развіцця ўстановы і матэрыяльна-тэхнічны стан будынка. Кіраўнік дзяржавы асобна ўдакладніў, ці ў парадку знаходзіцца будынак тэатра пасля маштбнай рэканструкцыі, якая скончылася ў 2009 годзе. «Я памятаю, тады ж гэта быў космас», — заўважыў ён.
Генеральны дырэктар Вялікага тэатра Вячаслаў Гарбузаў адказаў, што будынак знаходзіцца ў такім жа стане. «Па сведчаннях тых, хто сюды прыязджае, тэатр у Мінску лічыцца адным з лепшых сусветных тэатраў і па якасці сцэны, і па гуку, і па якасці самой пляцоўкі . Ну а інтэр’еры наогул вышэй усякіх хвал. Усе людзі, хто сюды прыходзіць, заўсёды выходзяць пад вялікім уражаннем», — сказаў дырэктар тэатра. Паводле яго слоў, у цяперашні час патрабуюцца толькі некаторыя планавыя бягучыя работы для падтрымання добрага стану сцэны, рэпетыцыйных і іншых памяшканняў.
Прэзідэнт не пакінуў без увагі фінансаванне Вялікага тэатра, папярэдзіўшы, што схема выдзялення бюджэтных сродкаў у хуткім часе будзе зменена па аналогіі з тым, як гэта было зроблена калісьці са спратыўнымі федэрацыямі і клубамі: частку сродкаў тэатр павінен зарабляць самастойна, дзяржава будзе выдзяляць з бюджэту столькі ж.
«На вас глядзяць мільёны вачэй»
Падчас наведвання тэатра Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да творчай інтэлігенцыі, заклікаўшы яе не займацца палітыкай і больш не здзяйсняць няправільных крокаў. Прэзідэнт пашкадаваў, што рэдка наведваў тэатральныя пастаноўкі.
«Я больш быў сканцэнтраваны на тым, каб даць людзям тое месца, дзе яны павінны тварыць. Гэта я лічыў галоўным для мяне як Прэзідэнта. Калі мы не створым для вас гэтых пляцовак, так і мастацтва не будзе дзе паказваць», — растлумачыў беларускі лідар.
Па словах Прэзідэнта, напэўна, тое, што ён рэдка бываў на пастаноўках, збольшага гэта стала прычынай негатыўных праяў у культурным, тэатральным асяроддзі ў мінулым годзе. «У гэтым, напэўна, і ёсць віна, што тут ледзь не гучаў» Магутны Божа «. Ці не са сцэны, у зале. Калі мне далажылі пра тэатр Янкі Купалы і пра вас, мяне гэта не проста здзівіла, мяне гэта забіла на тым этапе», — прызнаўся кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка перасцярог дзеячаў культуры ад няверных крокаў у будучыні. Ён успомніў, як нядаўна казаў студэнтам падчас балю выпускнікоў, каб яны не рабілі ў пачатку свайго шляху няправільныя крокі і прыводзіў вядомую прымаўку: спачатку ты працуеш на залікоўку, а потым залікоўка працуе на цябе. «Дакладна так і ў маладосці. Калі вы робіце правільныя крокі ў патрэбным кірунку, вы пачынаеце закладваць падмурак свайго жыцця. Калі закладзеце яго правільна, ён будзе ўсё жыццё працаваць на вас. Але, калі ў маладосці здзейсніце што-небудзь няправільнае, можаце зламаць ўсю сваё жыццё. Цяжка будзе потым выкараскацца з гэтай сітуацыі», — канстатаваў увагу кіраўнік дзяржавы.
Па словах Прэзідэнта, творчая інтэленгцыя — гэта аблічча нацыі, народа, дзяржавы. «Калі малады чалавек зрабіў няправільны крок, яго можна дараваць, зразумець, у яго ёсць час выправіцца. Вы ніколі не паправіцеся. Калі здабылі і страцілі свой твар, яго практычна немагчыма будзе аднавіць. Таму перш чым нешта зрабіць (а на вас глядзяць мільёны вачэй, і не толькі ў нашай краіне), думайце, сачыце за кожным сваім крокам. вы таленавітыя. Не губіце гэтым свой талент», — падкрэсліў ён.
«Гэта ваша зямля, і вы яе павінны зберагчы»
Аляксандр Лукашэнка заклікаў творчых людзей займацца ўласцівымі ім справамі і не ўмешвацца ў палітыку. «Паверце, вы будзеце тут лепшымі, а не там, у палітыцы. Там жорсткія, шалёныя законы, яны не для вас. Наўрад ці ў вас знойдзецца хоць адзін чалавек, які вытрымае гэта. А акунуўшыся туды, вы ўжо не зможаце адтуль вылезці. Таму беражыце сябе. Вы таленавітыя людзі, і тварыце там, дзе ў вас лепш гэта атрымаецца», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Ён заўважыў, што звяртаецца з падобнымі заявамі да творчай інтэлігенцыі праз амаль год пасля падзей электаральнага 2020 года. «Я разумеў: людзі творчыя, у вас цяжкая праца. Можа, вы дзесьці чагосьці недагледзелі, захапіліся чымсьці. Але і трохі было сярод вас людзей, якія ідэйна затлуміць. Але сёння мы падышлі да рысы. Нядаўна я пра гэта казаў. Далей — нельга, страцім краіну», — адзначыў беларускі лідар.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ён першы, а следам і інтэлегенцыя, якая павінна весці за сабой народ, будуць вінаватыя ў тым, што ўпусцілі краіну.
«Мы павінны аб’яднацца і ўтрымаць краіну для тых, хто пасля вас прыйдзе на гэтую сцэну, і пасля мяне — у гэтую палітыку. Мы пасля сябе павінны пакінуць нешта дзецям. Прынамсі давайце не будзем разбураць тое, што стварылі за чвэрць стагоддзя», — заклікаў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы прызнаў, што ў краіне не ўсё было ідэальна. Але інакш не магло быць, таму што беларусы ўпершыню напрацоўвалі вопыт пабудовы ўласнай незалежнай дзяржавы. «Калі вы думаеце, што мы заўтра зламаем краіну, яна будзе, да прыкладу, у складзе Польшчы і вы будзеце там вялікімі і вядомымі, то памыляецеся. Пагаварыце з тымі, хто паехаў туды і вярнуўся. Мы падышлі да рысы. І я вам кажу цяпер як Прэзідэнт грамадзянам нашай краіны. Гэта ваша зямля, і вы яе павінны зберагчы» — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Дайце шанец чалавеку паказаць сябе»
Звяртаючыся да ўдзельнікаў калектыву Вялікага тэатра, Прэзідэнт папрасіў іх даць шанец нядаўна прызначанаму гендырэктару Вячаславу Гарбузову праявіць сябе.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што добра дасведчаны аб становішчы ў Вялікім тэатры, ведае пра настроі ў калектыве, кадравыя рашэнні. Ён заўважыў, што з яго згоды ў тэатр у якасці мастацкага кіраўніка вярнуўся Валянцін Елізар’еў. На думку Прэзідэнта, ён нямала ўжо зрабіў для тэатра і можа яшчэ нешта зрабіць. Кіраўнік дзяржавы расказаў, што не мог пагадзіцца з тым, што адбывалася ў тэатры ў мінулым годзе. І каб разабрацца з сітуацыяй у творчым асяроддзі, Прэзідэнт прызначыў новага міністра культуры Анатоля Маркевіча і падаў яму поўнае права навесці парадак. Міністр у сваю чаргу прызначыў на пасаду гендырэктара тэатра Вялікага тэатра Вячаслава Гарбузова.
«Гэта легітымнае дзеянне? Ён меў права гэта зрабіць? Меў. Ён прызначыў. Калі ласка, гэтае рашэнне міністра прашу прыняць як належнае. Гэта не значыць, што вы павінны быць нямымі, калі гэта не той чалавек. Але вы дайце шанец чалавеку паказаць сябе», — канставаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт прапанаваў увесці новую традыцыю святкавання Дня Незалежнасці — праводзіць такія святочныя вечары, як канцэрт у Вялікім тэатры, кожны год 3 ліпеня.
«Я адчуваю вашу падтрымку»
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета прапанаваў заснаваць новую традыцыю ў святкаванні Дня Незалежнасц,.
«Я хачу, каб гэтыя сустрэчы (цяперашняга Прэзідэнта і будучых прэзідэнтаў) сталі традыцыйнымі, штогадовымі. Мы падумаем, як гэта аформіць. Але вы (прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі) заўсёды будзеце ў цэнтры. Вы будзеце паказваць лепшаую сваю творчасць, а я прыму рашэнне аб прысуджэнні да гэтага дня дзяржаўных прэмій, званняў народных, заслужаных. Мы зробім, каб наша творчая інтэлігенцыя ў Дзень Незалежнасці прагучала. Лічыце гэта рашэнне прынятым» — сказаў Аляксандр Лукашэнка і паабяцаў прыехаць у Вялікі тэатр праз год, 3 лiпеня 2022 года.
У завяршэнне Прэзідэнт падзякаваў артыстам за выступленне і адзначыў іх нялёгкую працу — служэнне мастацтву, якому яны прысвячаюць ўсё жыццё
«Прыміце не толькі ад мяне, але і прысутных у зале нашу падзяку. Дзякуй вам вялікі» — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на тое, што сёння ў тэатры знаходзіліся людзі з розных рэгіёнаў Беларусі.
«Усім вам, прысутным у зале, я хачу выказаць асабістую прэзідэнцкую падзяку за тую ролю, якую вы адыгралі на пераломным этапе развіцця нашай незалежнасці. Гэта не гучна сказана. Вас шмат, вы яркія прадстаўнікі большасці беларускага народа, якія, без перабольшання (а хто не разумее, хутка зразумее), выратавалі нашу краіну. я вам бязмерна за гэта ўдзячны, вашу падтрымку я адчуваю», — падкрэсліў беларускі лідар.
Валерыя СЦЯЦКО
Фота БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/valeryya-scyacko
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] https://zviazda.by/be/prezident
[4] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzen-nezalezhnasci
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-teatr-belarusi