Ва ўрада Беларусі ёсць дакладны план работы ва ўмовах санкцый ЕС. Аб гэтым заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў інтэрв’ю праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе [3] БелТА.
«Мы цяпер стараемся больш дакладна ацаніць уплыў сектаральных санкцый на эканоміку. У нас ёсць дакладны план работы ў гэтых умовах. Магчыма, мы станем яшчэ больш матываванымі. Больш строгія ўмовы работы прымусяць нас рухацца яшчэ хутчэй, больш актыўна выходзіць на новыя рынкі. Я сказаў бы, што для нас гэта пэўны матывуючы і стымулюючы фактар», — адзначыў Раман Галоўчанка.
Паводле яго слоў, плануецца актыўна развіваць і супрацоўніцтва з традыцыйнымі партнёрамі. Так, нядаўна прэм’ер-міністр Беларусі зрабіў рабочую паездку ў Казахстан. «У час візіту мы знайшлі канкрэтныя праекты, за кошт якіх будзем прырастаць у наступныя некалькі гадоў», — падкрэсліў ён.
Раман Галоўчанка таксама адказаў на пытанне, як увядзенне санкцый паўплывае на супрацоўніцтва з еўрапейскімі фінансавымі структурамі. «У нас быў і застаецца сур’ёзны пакет праектаў, якія ўжо адобраны еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі, па якіх прыняты ўсе неабходныя рашэнні. Магчыма, будуць прымацца нейкія растлумачальныя акты ў Еўрасаюзе, але, наколькі я інфармаваны, дзеянне гэтых санкцый не распаўсюджваецца на раней заключаныя пагадненні. Нават калі яны па нейкіх прычынах паставяць на паўзу альбо адмовяцца ад рэалізацыі гэтых праектаў, мы ведаем, як замясціць гэтыя рэсурсы, — недзе сваімі ўласнымі, недзе пазыковымі сродкамі. Працуем з азіяцкімі інвестарамі, фондамі шэрага іншых дзяржаў», — сказаў ён.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/urad
[3] https://blr.belta.by/economics/view/galouchanka-va-urada-belarusi-ests-dakladny-plan-raboty-va-umovah-sanktsyj-es-101610-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/raman-galouchanka
[5] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[6] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi