У індустрыяльным парку «Вялікі камень» сёння, 6 ліпеня, абмяркуюць узаемадзеянне Беларусі і Паднябеснай. Тут адбудзецца беларуска-кітайскі форум дзелавога, навуковага, медыйнага і культурнага супрацоўніцтва, паведаміў «Звяздзе» старшыня Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашееў.
Шматлікія эксперты (запланавана выступленне паўтара дзясяткаў спікераў з розных галін) прааналізуюць вынікі і перспектывы двухбаковых адносін. Фармат мерапрыемства і месца яго правядзення (нездарма «Вялікі камень» называюць адным са знакавых участкаў транснацыянальнага праекта «Адзін пояс, адзін шлях») мяркуюць насамрэч рэальныя высновы для актывізацыі супрацоўніцтва.
Унікальнасць мерапрыемства яшчэ і ў тым, што таксама на пляцоўцы парка ў рэжыме відэаканферэнцыі адбудзецца глабальны саміт КПК і палітычных партый свету (з нагоды 100-годдзя Кампартыі Кітая). Так што на Пекінскім праспекце (дзе размешчана адміністрацыя «Вялікага каменя») будзе цікава.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/andrey-kryvasheeu-0
[3] https://zviazda.by/be/tags/vyaliki-kamen-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/belaruska-kitayski-forum