У зауральскім горадзе Кургане 5 чэрвеня быў дадзены старт чарговаму этапу міжнароднага юнармейскага аўтапрабегу «Дорогами Сибирской славы. Красноярск — Брест 2021».
Урачыстасць, прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны, праходзіла ў Кургане ля манумента Вечны агонь, там жа былі ўдзельнікі аўтапрабега. Сярод іншых прадстаўнікоў грамадскасці Кургана ва ўрачыстасці паўдзельнічала кіраўніца Нацыянальна-культурнага цэнтра беларусаў Зауралля «Батькавщина» Людміла Урванцава. Пра тое і паведаміла нам у рэдакцыю.
З яе допісу мы даведаліся: у склад каманды аўтапрабегу ўвайшлі лепшыя юнармейцы Краснаярскага краю. Удзельнікі аўтапрабегу наведваюць па маршруце гарады-героі ды гарады вайсковай славы Расіі ды Беларусі: Новасібірск, Омск, Ніжні Ноўгарад, Ржэў, Смаленск, Магілёў, Мінск, Брэст... Запланаваны былі дзясяткі патрыятычных акцый на шляху. Спадзяемся, усе планы здзейсніліся! А 22 чэрвеня, у 80-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны, вялізны стылізаваны Сцяг Перамогі будзе разгорнуты ў канцавым пункце маршруту: на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці-героя. Там жа збяруцца і актывісты Федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі Беларусаў Расіі.
Іван ІВАНАУ
прэв'ю pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/sites/default/files/gr-06-2021_small1.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/dorogami-sibirskoy-slavy-krasnoyarsk-brest-2021
[3] https://zviazda.by/be/tags/autaprabeg