24 ліпеня ў Музеі «Замкавы комплекс «Мір» у гарадскім пасёлку Мір пройдуць ІІІ «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку».
Сярод заснавальнікаў фэста выдаўцоў і пісьменнікаў — сам Замкавы комплекс, Выдавецкі дом «Звязда», Культурны праект Art lіbtrum ТАА «Навуковы свет», Нацыянальная бібліятэка. Па традыцыі спрыянне ў правядзенні фэсту акажуць міністэрствы інфармацыі ды культуры Беларусі.
У праграме кніжнага свята — выстаўкі экслібрыса і кніжнай графікі, прэзентацыі новых гістарычна-асветніцкіх, мастацкіх, краязнаўчых кніг, іншыя імпрэзы. У часе імпрэзы Выдавецкі дом «Звязда» правядзе «круглы стол», прысвечаны літаратурнаму краязнаўству ў Беларусі.
На ІІІ «Кніжных сустрэчах у Мірскім замку» чакаюць, несумненна, і зацікаўленых чытачоў — усіх тых, хто любіць і шануе кнігу.
Сяргей ШЫЧКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/sites/default/files/gr-06-2021_small1.pdf
[2] https://zviazda.by/be/tags/mirski-zamak
[3] https://zviazda.by/be/tags/knizhnyya-sustrechy-u-mirskim-zamku-0