У гонар 85-годдзя з дня ўтварэння Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі адбыўся шэраг урачыстых мерапрыемстваў. У знакавы дзень удзел у іх у сталіцы прынялі кіраўніцтва міліцэйскага ведамства, асабісты склад Галоўнага ўпраўлення ДАІ, спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла», упраўленне Дзяржаўтаінспекцыі галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, упраўленне ўнутраных спраў аблвыканкамаў, а таксама ветэраны і члены сем'яў загінулых супрацоўнікаў ДАІ.
Першы намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі генерал-маёр міліцыі Юрый НАЗАРАНКА, вітаючы прысутных, адзначыў:
— Гісторыя склалася так, што 3 ліпеня і Дзень Незалежнасці — якраз дзень утварэння Дзяржаўтаінспекцыі. За 85 гадоў шмат чаго змянілася. Сёння беларуская Дзяржаўтаінспекцыя — гэта сучасная тэхнічна аснашчаная служба. У яе распараджэнні — найноўшыя сродкі па кантролі хуткасці, арганізацыі руху і відэаназірання. Многія навінкі яшчэ тэсціруюцца і ў далейшым будуць уведзены ў работу.
Урачыстыя мерапрыемствы працягнуліся ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых. У крыпце храма адслужылі кароткую ліцію і ўсклалі кветкі да нішы, у якой знаходзіцца капсула з зямлёй з месцаў спачыну супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку.
Дар'я ШЛАПАКОВА
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-shlapakova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/dzyarzhautainspekcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/dai
[5] https://zviazda.by/be/tags/strala-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/yuryy-nazaranka
[7] https://zviazda.by/be/tags/hram-pomnik