Хоць мы ўжо знемагалі ад занадта гарачага надвор'я яшчэ на папярэднім тыдні, але, як аказалася, гэта была толькі падрыхтоўка да рэкорднай спякоты. І такое «чырвонае» надвор'е затрымаецца на тэрыторыі нашай краіны як мінімум да канца бягучага тыдня. Спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды паведамляюць, што ў сярэднім па краіне другая дэкада ліпеня апынецца на 6 градусаў вышэйшая за кліматычную норму. Разам з тым не выключаны лакальныя кароткачасовыя навальнічныя дажджы.
Менавіта кароткачасовыя дажджы і навальніцы пройдуць сёння ўдзень. Вецер будзе ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў разгар дня чакаецца ад 29 цяпла да плюс 34 градусаў, у асобных раёнах паветра прагрэецца да плюс 35—36 градусаў са знакам плюс.
У сераду, уначы па паўночным захадзе, а ўдзень месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 16—22 градусаў, удзень — плюс 29—34 градусы вышэй за нуль, у асобных раёнах слупок тэрмометра пакажа 35—36 градусаў цяпла.
Таксама да максімальных тэмператур будзе награвацца паветра ў чацвер і пятніцу. У чацвер толькі месцамі па краіне магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Вецер прагназуецца паўднёвы ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы не будзе апускацца ніжэй за 17—22 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да плюс 29—34 градусаў, а ў асобных раёнах — да плюс 35—36 градусаў. У пятніцу месцамі па краіне чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчыма, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 17—22 градусы. Удзень слупок тэрмометра паднімецца да плюс 28—34 градусаў, у асобных раёнах — да 35—36 градусаў вышэй за нуль.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/garachae-nadvore
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyrvony-uzroven-nebyaspeki
[5] https://zviazda.by/be/tags/minpryrody
[6] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-centr-gidrametearalogii