Канстытуцыйны суд прызнаў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» адпаведным Канстытуцыі. Рашэнне КС нумар Р-1278/2021 ад 6 ліпеня 2021 года апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе [3] БелТА.
«Канстытуцыйны суд лічыць, што закон па змесце норм, форме акта, размежаванні кампетэнцыі паміж дзяржаўнымі органамі і парадку прыняцця адпавядае Канстытуцыі», — гаворыцца ў тэксце рашэння.
Канстытуцыйнасць гэтага закона была разгледжана судом у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю.
Ацаніўшы змест норм, КС прыйшоў да высновы, што ўстанаўліваемае прававое рэгуляванне адпавядае палажэнням Канстытуцыі і патрабаванням міжнародна-прававых актаў. Прыняцце закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення прававога рэгулявання дзейнасцi дзяржаўных органаў, iншых арганiзацый, iх службовых асоб ва ўмовах надзвычайнага і ваеннага становішча.
Законам унесены змяненні ў законы «Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», «Аб надзвычайным становішчы» і «Аб ваенным становішчы», а таксама імплементаваны ў законы аб надзвычайным і ваенным становішчы нормы дэкрэта нумар 2.
Закон «Аб змяненні законаў па пытаннях абароны суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу» прыняты Палатай прадстаўнікоў і адобраны Саветам Рэспублікі 25 чэрвеня 2021 года і прадстаўлены Прэзідэнту на подпіс.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/dakumenty
[3] https://blr.belta.by/society/view/ks-pryznau-zakon-pa-pytannjah-abarony-suverenitetu-i-kanstytutsyjnaga-ladu-adpavednym-kanstytutsyi-101900-2021/
[4] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyyny-sud-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/kanstytucyya
[6] https://zviazda.by/be/tags/zakon-respubliki-belarus-ab-zmyanenni-zakonau-pa-pytannyah-abarony-suverenitetu-i