Маштабнае мерапрыемства стартуе з месца, дзе прагучаў першы залп. У вёсцы Пішчалава каля памятнага знака апоўдні адбудзецца ўрачысты мітынг «Даніна памяці». Потым запланаваны аўтапрабег да мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму» ў Оршы, дзе фестываль будзе афіцыйна адкрыты.
З дзвюх гадзін дня на тэрыторыі спарткомплексу «Алімпіец» разгорнуцца інтэрактыўныя ваенна-гістарычныя пляцоўкі: «Абарончы рубеж», «Палявы ваенны шпіталь», «Палявая кухня», «Палявая пошта», «Легендарная «Кацюша», «Ваенны дэзынфекцыйны санітарны атрад», «Палявая лазня», «Ваенная газета», «Алея лётчыка», «Эшалон Перамогі».
Жадаючыя змогуць узяць удзел у майстар-класах па баявых мастацтвах, агледзець дэманстрацыйную пляцоўку сучаснага ўзбраення. Будзе арганізаваны ваенны квэст з уручэннем прызоў. А ў канферэнц-зале Лядовай арэны пройдзе круглы стол «Шлях батарэі Івана Флёрава: гісторыя, меркаванні і факты» пры ўдзеле даследчыкаў гэтага падраздзялення.
Запланавана яшчэ шмат цікавага. У прыватнасці, будуць працаваць фуд-корт, сямейныя і спартыўна-гульнявыя пляцоўкі.
Яркім момантам фестывалю стане рэканструкцыя першага залпа рэактыўнай артылерыі БМ-13 «Кацюша», якая будзе прадстаўлена Беларускім ваенна-гістарычным клубным аб'яднаннем «Гонар мундзіра» (г. Гомель). Яна распачнецца а шостай гадзіне вечара ў раёне аўтатрасы «Куцеінкі» (вуліца Францыска Скарыны).
Завершыцца фестываль урачыстым канцэртам з удзелам творчых калектываў Віцебскай вобласці і святочным феерверкам.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-pukshanski
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/pishchalava
[4] https://zviazda.by/be/tags/orsha
[5] https://zviazda.by/be/tags/mizhnarodny-festyval-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/kacyusha
[7] https://zviazda.by/be/tags/za-nashu-saveckuyu-radzimu