У дзіцячым лагеры «Шыннік», які размяшчаецца пад Бабруйскам, выяўлена рэспіраторная інфекцыя. Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што гэта не COVІD-19.
— У сувязі з рэгістрацыяй выпадкаў рэспіраторнай інфекцыі ў дзяцей, якія знаходзяцца ў летнім аздараўленчым лагеры Шыннік (Бабруйск), спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Магілёўскай вобласці праводзяць эпідэміялагічнае расследаванне. Цяпер тут ажыццяўляецца комплекс санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне заносу і распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый. Арганізавана лабараторнае даследаванне клінічнага матэрыялу хворых у мэтах этыялагічнай расшыфроўкі выпадкаў. COVІD-19 выключаны. Праведзена ацэнка ўмоў знаходжання дзяцей, а таксама ўмоў, што спрыяюць узнікненню захворвання, — праінфармавала прэс-служба ведамства.
Пра колькасць хворых дзяцей не паведамляецца. У прэс-службе дадалі, што сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя.
Алена КРАВЕЦ
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alena-kravec
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-ahovy-zdarouya
[5] https://zviazda.by/be/tags/dzicyachy-lager
[6] https://zviazda.by/be/tags/babruysk
[7] https://zviazda.by/be/tags/shynnik