Беларусь імкнецца паглыбіць шматвектарнае супрацоўніцтва з Кітаем і вывесці на новую прыступку міждзяржаўныя адносіны. Пра гэта заявіў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў падчас сустрэчы ў Ташкенце з членам Дзяржсавета, міністрам замежных спраў КНР Ван І, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
Мінск цвёрда падтрымлівае Пекін па пытаннях, што датычацца яго асноўных інтарэсаў, і заўсёды стаіць на ягоным баку, а таксама гатовы сумесна супрацьстаяць дзеянням у духу «псеўдамультылатэралізму», накіраваным на раскол свету, і актыўна прасоўваць фарміраванне супольнасці з адзіным лёсам для ўсяго чалавецтва, падкрэсліў першы віцэ-прэм'ер.
Ван І, у сваю чаргу, заявіў, што Кітай і Беларусь — надзейныя сябры. Ён падкрэсліў, што неабходна ўвасобіць у жыццё дамоўленасці кіраўнікоў дзвюх дзяржаў, прытрымлівацца духу ўзаемадаверу, супрацоўніцтва і ўзаемнага выйгрышу, няўхільна паглыбляць традыцыйную дружбу і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, каб садзейнічаць далейшаму ўпэўненаму развіццю кітайска-беларускіх адносін.
Ван І таксама адзначыў, што Пекін і Мінск маюць добрыя традыцыі ўзаемнай падтрымкі і ўзаемадапамогі. Дыпламат выказаў падзяку Беларусі за тое, што яна заўсёды цвёрда стаіць на баку Кітая па пытаннях, што датычацца яго асноўных інтарэсаў, і падтрымлівае яго пазіцыі. Калі Беларусь сутыкнецца з цяжкасцямі, КНР як усёабдымны стратэгічны партнёр таксама будзе з усіх сіл аказваць ёй падтрымку і дапамогу, як і належыць паступаць сябрам, заявіў Ван І.
Па словах міністра, Кітай цвёрда падтрымлівае Беларусь у абароне нацыянальнага суверэнітэту і годнасці, выступае супраць неапраўданых аднабаковых санкцый і ўмяшання ў яе ўнутраныя справы, а таксама гатовы абараняць законныя правы і інтарэсы Беларусі ў шматбаковых рамках. Пекін гатовы сумесна з Мінскам працаваць над далейшым развіццём міждзяржаўных сувязяў і паглыбленнем двухбаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Кітай працягне пастаўляць Беларусі вакцыны, каб дапамагчы ёй як мага хутчэй поўнасцю пераадолець пандэмію, адзначыў Ван І.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/van-i
[3] https://zviazda.by/be/tags/mikalay-snapkou
[4] https://zviazda.by/be/tags/tashkent