Вытворчы студэнцкі атрад «Сельмаш» імя Героя Савецкага Саюза Б. А. Царыкава працуе на «Гомсельмашы». У складзе атрада сем чалавек, якія былі задзейнічаныя на зварачным участку. Гэта навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі і Гомельскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа. Кожны з маладых людзей робіць уклад у стварэнне сельскагаспадарчых машын. «Гомсельмаш» выконвае вялікі аб'ём заказаў, таму не выключана, што для студэнцкіх атрадаў тут будзе не адна працоўная змена. На здымку: студатрадавец Уладзімір Якімчык.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya