Такую думку старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей СІВЕЦ выказаў на ток-шоу «Па сутнасці» на тэлеканале СТБ.
— Санкцыі будуць, і эканамічны ціск будзе. Мы, вядома, павінны гэтаму супрацьстаяць, у тым ліку і з пункту гледжання права. Сёння ўжо ёсць артыкул 361 Крымінальнага кодэкса — заклік да здзяйснення дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы. Але гэта фармальны артыкул. Адназначна яго трэба мяняць, нават у рамках ініцыятывы «Круглага стала», — адзначыў сенатар і звярнуў увагу на наступнае. — Экстрэмізм — гэта дрэнна. Тэрарызм — гэта наогул за межамі. Але таго інструментарыю, які ўжо ёсць сёння, нам цалкам хопіць, каб з гэтымі з’явамі справіцца. І мы справімся, у нас невялікая краіна, мы іх ужо фактычна ўсіх ведаем. Але гэтыя глабальныя выклікі, пагрозы, якія сёння людзі атрымліваюць у Белым доме і пра якія мы пакуль не ведаем, але з якімі абавязкова сутыкнёмся, патрабуюць больш шырокага і маштабнага прававога рэагавання праз новую рэдакцыю Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.
Сяргей Сівец перакананы, што Ціханоўская гаворыць вуснамі Дзярждэпартамента ЗША, і мы павінны выразна гэта разумець. На ток-шоу ён нагадаў аб ролі так званых лідараў апазіцыі:
— Калі ў жніўні мінулага года хацелі краіну ўзяць на маршы з наскоку, і гэта не атрымалася, то сёння зашмальцаваныя шарпаўскія метадычкі ўжо сыдуць ва ўтыль. Цяпер будзе зусім іншая гісторыя, будуць распрацоўвацца іншыя метадычкі ў рамках працягу гэтай усёй кампаніі. І інструментамі будуць тыя асобы, якія атрымліваюць сёння інструкцыі ў Белым доме і Дзярждэпартаменце.
Таксама старшыня профільнай камісіі перакананы, што Святлана Ціханоўская павінна атрымаць статус ворага народа.
— У дзеяннях Ціханоўскай ужо цяпер ёсць аб’ектыўны бок саставу злачынства — здрада Радзіме. Яна грамадзянка Рэспублікі Беларусь, і тыя дзеянні, да якіх яна заклікае, — гэта і ёсць здрада Радзіме. А плюс яшчэ змова з мэтай гвалтоўнага захопу ўлады, што мы мелі на ўвазе, у жніўні, бачылі ўсе. Там ужо цэлая гронка саставаў злачынстваў, — паведаміў у эфіры сенатар.
Аднак каб прыцягнуць яе да адказу, гэтага сёння недастаткова, бо дэ-факта — міжнароднае права памерла, лічыць ён.
— Усе тыя практычныя прыклады, якія паказваюць, што нягледзячы на ўніверсальныя міжнародныя прававыя акты, нягледзячы на Статут ААН, на тое, што дзяржавы ўзялі на сябе абавязацельствы сумесна процідзейнічаць падобнага роду дэструктыўным тэрарыстычным пагрозам, шэраг дзяржаў лічыць, што ў іх ёсць сваё стаўленне да падобных рэчаў, і яны маюць права ігнараваць міжнародныя прававыя нормы, — падкрэсліў Сяргей Сівец.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/syargey-sivec
[3] https://zviazda.by/be/tags/sankcyi
[4] https://zviazda.by/be/tags/tok-shou
[5] https://zviazda.by/be/tags/stb