У Кітаі запусцілі першы ў свеце звышхуткі цягнік на магнітнай падушцы.
У Паднябеснай сышоў з канвеера новы высакахуткасны цягнік на магнітнай падушцы, перадае «Жэньмінь жбаа» анлайн".
Ён з’яўляецца першым у свеце цягніком на магнітнай падушцы з праектнай хуткасцю руху 600 кіламетраў у гадзіну.
Новая транспартная сістэма на магнітнай падушцы была публічна прадстаўлена ў горадзе Цындаа, што ў правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай).
Цягнік, які цалкам самастойна распрацаваны Кітаем, з’яўляецца найноўшым навукова-тэхнічным дасягненнем краіны ў сферы рэйкавага транспарту, паведамілі ў карпарацыі China Railway Rolling Stock Corporation.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya