Аб гэтым паведамляе БелТА [1]са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.
Забароны і абмежаванні ўведзеныя на большай частцы тэрыторыі Гомельскай вобласці, за выключэннем Жыткавіцкага, Брагінскага і Лоеўскага раёнаў. Што тычыцца Брэсцкай вобласці, наведваць лясы забаронена ў Бярозаўскім і Пружанскім раёнах.
Абмежаванні ўведзеныя па ўсёй тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Таксама яны дзейнічаюць амаль на ўсёй тэрыторыі Мінскай (акрамя Мядзельскага, Лагойскага і Капыльскага раёнаў).
У Віцебскай і Магілёўскай абласцях наведванне лясоў дазволена.
На сайце Міністэрства лясной гаспадаркі размешчана інтэрактыўная карта, з дапамогай якой можна аператыўна адсачыць, у якіх рэгіёнах часова забаронена наведваць лясы.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/society/view/zaprety-i-ogranichenija-na-poseschenie-lesov-dejstvujut-v-56-rajonah-belarusi-451993-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/byaspeka
[3] https://zviazda.by/be/tags/zabarona-na-navedvanne-lyasou
[4] https://zviazda.by/be/tags/minlyasgas