Беларуска Лідзія Марозава і казахстанская тэнісістка Ганна Даніліна сталі пераможцамі парнага разраду турніру катэгорыі WTA-250 у польскай Гдыні з прызавым фондам $ 235,2 тыс., паведамляе [1] БелТА.
Сёння ў фінальным матчы Марозава і Даніліна перайгралі ў двух партыях польска-украінскі дуэт Катажына Піцер/Кацярына Бандарэнка — 6:3, 6:2. Для Лідзіі Марозавай гэта трэці чэмпіёнскі тытул на турнірах пад эгідай WTA.
Беларуская пара Аляксандра Сасновіч/Вольга Гаварцова прайграла ў чвэрцьфінале грузінскаму тандэму Кацярына Гаргодзе/Аксана Калашнікава — 6:7 (4:7), 2:6.
У адзіночным разрадзе Вольга Гаварцова завяршыла выступленне пасля першага раўнда, а Аляксандра Саснович прайграла ў другім крузе спаборніцтваў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/morozova-i-danilina-vyigrali-parnyj-razrjad-tennisnogo-turnira-v-gdyne-452053-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/tenis
[3] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandra-sasnovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/volga-gavarcova
[5] https://zviazda.by/be/tags/sport