Па дадзеных следства, 33-гадовы жыхар Брэста ў 2011 годзе быў асуджаны за махлярства, піша [1] СК.
У ходзе судовага паседжання ён абяцаў пакрыць шкоду пацярпеламу, пафарбаваўшы яго асабісты аўтамабіль. Нічога не падазраючы, мужчына пагадзіўся і перадаў машыну абвінавачанаму. Аднак выконваць абавязкі абвінавачаны не планаваў і прадаў аўтамабіль. У далейшым ён прыдумляў розныя адгаворкі і зацягваў час. Атрыманымі грашовымі сродкамі ў суме больш за 1 660 рублёў распарадзіўся па сваім меркаванні.
Падобны выпадак адбыўся ў красавіку 2016 года. Да абвінавачанага звярнуўся знаёмы, з просьбай адрамантаваць аўтамабіль. Аднак, мужчына паслугі па рамонце выконваць не меў намер, узяў грошы за рамонт у суме больш 990 рублёў і патраціў іх на асабістыя патрэбы.
У ходзе следства усталяваны яшчэ адзін факт супрацьпраўнай дзейнасці берасцейца. У чэрвені 2017 гады ён пазнаёміўся з мужчынам, якому прапанаваў аказаць дапамогу ў продажы аўтамабіля, які патрапіў у ДТЗ. Аўтамабіль прадаў, зносін з уладальнікам пазбягаў, а атрыманыя грошы ў суме больш за 560 рублёў выдаткаваў на асабістыя патрэбы.
Паводле вынікаў расследавання яго дзеянні кваліфікаваныя па ч.ч. 2,3 арт. 209 (махлярства, здзейсненае паўторна ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне завершана. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Фота: УСК па Брэсцкай вобласці
Спасылкі
[1] https://sk.gov.by/ru/news-usk-brest-ru/view/moshennichestvo-v-krupnom-razmere-troe-obmanutyx-poterpevshix-rassledovanie-zaversheno-10204/
[2] https://zviazda.by/be/tags/usk-pa-bresckay-voblasci
[3] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[4] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[5] https://zviazda.by/be/tags/brest