Інфармацыя аб пажары ў полі непадалёк ад вёскі Сосны паступіла 25 ліпеня каля 16.10, паведамілі [1] ў Брэсцкім абласным упраўленні МНС.
Агонь знішчыў 3 га пшаніцы на корані, яшчэ 17 га і комплекс будынкаў малочна-таварнай фермы ўдалося выратаваць.
Некалькімі гадзінамі раней у той жа дзень супрацоўнікам МНС паведамілі, што каля вёскі Лясок Камянецкага раёна загарэўся прэс-падборшчык. Агонь яго знішчыў, а таксама 250 кв.м іржышча.
У здарэннях ніхто не пацярпеў. Прычыны пажараў высвятляюцца.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://brest.mchs.gov.by/novosti/359490/
[2] https://zviazda.by/be/tags/mns
[3] https://zviazda.by/be/tags/kamyanec
[4] https://zviazda.by/be/tags/pshanica
[5] https://zviazda.by/be/tags/pazhar