Мінчанін вельмі добра стартаваў і на першай палове дыстанцыі быў у ліку лідэраў вырашальнага заплыву, аднак затым канкурэнты змаглі яго абыйсці. Вынік Іллі Шымановіча — 59,36 сек., паведамляе [2] БелТА.
Чарговую перамогу ў сваёй кар’еры святкаваў брытанец Адам Піці, які фінішаваў з выніковымі 57,37 сек. Гэта яго другое золата на галоўных стартах чатырохгоддзя. Першае было выйграна на аналагічнай дыстанцыі ў Рыа-2016.
Другое месца ў нідэрландскага атлета Арно Камінга — 58,00. Бронзу выйграў італьянец Нікола Мартіненгі — 58,33 сек.
Фота: БелТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/sport
[2] https://www.belta.by/sport/view/iljja-shimanovich-zanjal-8-e-mesto-v-finalnom-zaplyve-olimpiady-na-100-m-brassom-452081-2021/
[3] https://zviazda.by/be/tags/illya-shymanovich
[4] https://zviazda.by/be/tags/alimpiyskiya-gulni-u-tokia
[5] https://zviazda.by/be/tags/plavanne