Пясчаная бура ў амерыканскім штаце Юта стала прычынай масавага ДТЗ, загінулі 7 чалавек, некалькі атрымалі раненні, паведамляе [1] газета Deseret News.
Аварыя адбылася ў акрузе Мілард. Пясчаная бура значна знізіла бачнасць на шашы, у выніку чаго сутыкнуліся каля 20 аўтамабіляў.
Некалькі чалавек шпіталізаваны ў крытычным стане. Рух на ўчастку шашы часова прыпынены.
Спасылкі
[1] https://www.deseret.com/utah/2021/7/25/22593641/millard-county-i15-crash-6-dead-several-injured-after-sandstorm-causes-20-vehicle-accident-uhp
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/pyaschanaya-bura
[5] https://zviazda.by/be/tags/dtz