Колькасць загінулых ад паводак і апоўзняў у Індыі, выкліканых моцнымі мусоннымі дажджамі, павялічылася да 157, без вестак прапалі больш за 100 чалавек, паведамляе [1] SBS News.
У штаце Махараштра загінулі 149 чалавек, у тым ліку больш за 40 у выніку вялікага апоўзня, што абрушыўся на вёску Таліе прыкладна за 250 км на паўднёвы ўсход ад Мумбаі. Яшчэ 8 чалавек з COVID-19 памерлі ў бальніцы пасля адключэння сілкавання апаратаў ШВЛ, калі прапала электрычнасць.
Раней паведамлялася аб 129 загінулых.
Амаль 230 тыс. чалавек былі эвакуіраваны. Спецыялісты адзначаюць, такія моцныя мусонныя дажджы адзначаны ў штаце ўпершыню за 40 гадоў.
Спасылкі
[1] https://www.sbs.com.au/news/death-toll-from-monsoon-in-india-rises-to-159-as-search-for-missing-continues
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/indyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/pavodki-0
[5] https://zviazda.by/be/tags/dazhdzhy