Праваахоўнікі затрымалі ў Гарадоцкім раёне аўтамабіль, які перавозіў выкрадзенае на сельгаспрадпрыемстве дызельнае паліва, паведамілі [1] ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
Увагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнулі два мікрааўтобусы, якія перасоўваліся па не самых ажыўленых дарогах раёна. Як высветлілася, такі маршрут кіроўцы выбіралі не выпадкова. Інспектары ДАІ, якія спынілі аўтамабілі, выявілі ў іх каністры з афарбаваным дызельным палівам. Як распавялі мужчыны, яго яны атрымалі ад сваёй знаёмай.
Было ўстаноўлена, што жанчына з’яўляецца аграномам і па сумяшчальніцтве начальнікам склада ГЗМ адной з мясцовых гаспадарак. Карыстаючыся гэтым, яна здолела наладзіць вынас з тэрыторыі сельгаспрадпрыемства казённай саляркі. Так, у ходзе агляду пабудоў на прысядзібнай тэрыторыі па месцы яе жыхарства міліцыянеры выявілі каністры, у якіх знаходзілася больш чым 600 л дызельнага паліва. Усяго ў фігурантаў канфіскавана амаль 850 л скрадзенай дзяржаўнай маёмасці. Па дадзеным факце супрацоўнікамі Гарадоцкага РАУС распачатая праверка.
Спасылкі
[1] https://vk.com/uvd_vitebsk
[2] https://zviazda.by/be/tags/kryminal
[3] https://zviazda.by/be/tags/garadocki-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/kradzezh
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyzpaliva