Супрацоўнікі наркакантролю Партызанскага РУУС Мінска затрымалі двух наркакур’ераў: 17-гадовага студэнта мінскага каледжа і 18-гадовага жыхара Пінска, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.
«Хлопцаў затрымалі пасля таго, як тыя забралі аптовую партыю наркотыку для далейшай яе рэалізацыі. Пры сабе ў затрыманых праваахоўнікі выявілі 40 скруткаў з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам — параметылэфедронам агульнай вагой 72 г», — распавялі ў ведамстве.
Са слоў затрыманых, яны працавалі на наркамаркет каля двух месяцаў. Раней да крымінальнай адказнасці маладыя людзі не прыцягваліся. Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням хлопцаў і распачалі крымінальную справу за незаконны збыт наркотыкаў.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-minske-za-sbyt-narkotikov-zaderzhany-dvoe-parnej-452216-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/narkakantrol
[3] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[4] https://zviazda.by/be/tags/zbyt-narkotykau
[5] https://zviazda.by/be/tags/ruus-minska
[6] https://zviazda.by/be/tags/guus-mingarvykankama
[7] https://zviazda.by/be/tags/parametylefedron