Следчыя высвятляюць абставіны смерці мужчыны ў вадаёме на Століншчыне, паведамілі [1] БелТА ў Следчым камітэце.
Па дадзеных следства, паведамленне пра ўтапленне 57-гадовага жыхара Лельчыцкага раёна ў праваахоўныя органы паступіла 25 ліпеня каля 20:30. Паводле папярэдняй інфармацыі, напярэдадні мужчына разам са сваякамі адправіўся на рыбалку ў Столінскі раён. Ідучы назад, яны вырашылі выкупацца ў штучным вадаёме. У нейкі момант сын заўважыў адсутнасць бацькі, а затым выявіў яго пад вадой.
Мужчыну выцягнулі на бераг і пачалі аказваць першую дапамогу, аднак выратаваць яго не ўдалося.
Следчыя з прыцягненнем спецыялістаў УДКСЭ па Гомельскай вобласці правялі агляд месца здарэння. Зафіксавана следовая карціна, прызначана судова-медыцынская экспертыза, апытаны відавочцы і сваякі загінулага. Праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/muzhchina-utonul-v-stolinskom-rajone-452219-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/stolinski-rayon
[4] https://zviazda.by/be/tags/patanuly
[5] https://zviazda.by/be/tags/sledchy-kamitet