Абодва кампанента вакцыны супраць каранавіруса ў Віцебскай вобласці атрымалі амаль 100 тыс. чалавек, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на галоўнага ўрача Віцебскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Уладзіміра Сінкевіча.
«Па стане на 26 ліпеня ў Віцебскай вобласці першым кампанентам вакцыны ад COVID-19 прышчапіліся больш за 145 тыс. грамадзян, што склала амаль 13% ад агульнай колькасці насельніцтва. Поўны курс вакцынацыі ад каранавіруса прайшлі каля 100 тыс. чалавек. Вакцынацыя насельніцтва праводзіцца не толькі ў стацыянарных установах аховы здароўя, але і на прадпрыемствах і арганізацыях вобласці. Пры наяўнасцi ўмоў для правядзення кампаніі па імунізацыі туды адпраўляюцца выязныя брыгады. Таксама яны працуюць і ў фельчарска-акушэрскіх пунктах у раёнах Віцебшчыны», — адзначыў Уладзімір Сінкевіч.
Ён дадаў, што ў вобласці дзейнічаюць тры дадатковых пункта вакцынацыі ў гандлёвых цэнтрах — два ў Віцебску (ТРЦ «Трыо» і бізнес-цэнтр «Марка-Сіці») і адзін у Оршы. Пры неабходнасці лік такіх пунктаў павялічыцца.
Медыкі вядуць актыўную працу па вакцынацыі грамадзян катэгорыі 61+, якія маюць хранічныя захворванні. Работнікі аховы здароўя нагадваюць, што ў людзей слабых катэгорый павышаюцца рызыкі ўзнікнення захворвання і яго цяжкай плыні, таму варта вакцынавацца, каб іх мінімізаваць. Працягваецца таксама вакцынацыя і прыём заявак на яе ад замежных грамадзян у 8 установах аховы здароўя вобласці.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/v-vitebskoj-oblasti-polnyj-kurs-vaktsinatsii-ot-covid-19-proshli-okolo-100-tys-chelovek-452225-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vakcyna
[3] https://zviazda.by/be/tags/vakcynacyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vicebskaya-voblasc
[5] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-sinkevich
[6] https://zviazda.by/be/tags/covid-19
[7] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus