У Мінску 27 ліпеня метэаролагі прагназуюць высокія тэмпературы і навальніцу са шквалістым ветрам, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У аўторак у сталіцы паветра прагрэецца да + 28 ... +30 °C. Ноччу істотных ападкаў не будзе (іх верагоднасць складзе 5-10%), а вось раніцай і днём чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы (верагоднасць ападкаў павышаецца да 80-90%). Пры навальніцы па горадзе можа назірацца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.
У астатні час абяцаюць паўднёва-ўсходні вецер з хуткасцю 4-9 м/с і пераменную воблачнасць.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/v-minske-27-iyulya-ozhidayutsya-zhara-i-groza-so-shkvalistym-vetrom/
[2] https://zviazda.by/be/tags/garachynya
[3] https://zviazda.by/be/tags/navalnica
[4] https://zviazda.by/be/tags/shkvalisty-vecer
[5] https://zviazda.by/be/tags/nadvore
[6] https://zviazda.by/be/tags/respublikanski-centr-pa-gidrametearalogi
[7] https://zviazda.by/be/tags/peramennaya-voblachnasc