У Бабруйску на пешаходным пераходзе пад колы легкавушкі трапіў падлетак. Пра гэта паведамілі [1] БелТА ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
ДТЗ адбылося 26 ліпеня каля 17:25 на вуліцы Ульянаўскай. «54-гадовы мясцовы жыхар рухаўся на аўтамабілі Volkswagen Passat. У раёне дома № 21 мужчына здзейсніў наезд на 14-гадовага бабруйчаніна, які перасякаў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе», — распавялі ў ДАІ.
У выніку аварыі хлопчык з траўмамі шпіталізаваны. Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/v-bobrujske-na-peshehodnom-perehode-legkovushka-sbila-podrostka-452320-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/zdarenni
[3] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[4] https://zviazda.by/be/tags/padletak
[5] https://zviazda.by/be/tags/babruysk