Сіноптыкі папярэджваюць аб неспрыяльных метэаралагічных з’явах, што чакаюцца ў Беларусі 27 ліпеня, паведамляюць [1] «Мінск-Навіны» са спасылкай на сайт Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Згодна з прагнозам на аўторак, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы. Месцамі пройдуць моцныя ліўні, у асобных раёнах град. Акрамя таго, пры навальніцах магчыма шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.
Яшчэ адно папярэджанне тычыцца спёкі: у дзённыя гадзіны ў многіх раёнах рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30 ... + 33°С.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/oranzhevyj-uroven-opasnosti-chego-zhdat-ot-pogody-v-minske-27-iyulya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/sinoptyki
[3] https://zviazda.by/be/tags/aranzhavy-uzroven-nebyaspeki
[4] https://zviazda.by/be/tags/garachae-nadvore
[5] https://zviazda.by/be/tags/spyoka
[6] https://zviazda.by/be/tags/temperatura-pavetra