Супрацоўнікі АБЭЗ Пінскага ГАУС выявілі факты падману магазінаў па продажы мэблі на суму больш за Br29 тыс., паведамляе [1] БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Ашуканцы афармлялі растэрміноўку на дарагі тавар, пасля чаго пераставалі выходзіць на сувязь. Аператыўнікі ўстанавілі асобы прадпрымальных грамадзян. Імі апынуліся чацвёра пінчукоў — двое мужчын 32 і 38 гадоў і дзве жанчыны 29 і 42 гадоў. Пакупнікі на працягу доўгага часу нідзе не працуюць, трое — неаднаразова судзімыя.
Кампанія выбірала крамы з дарагой мэбляй, якую можна было выгадна перапрадаць, і афармляла тавар у растэрміноўку. Пры гэтым змоўшчыкі падавалі падробленыя гарантыйныя лісты ад працадаўцаў і даведкі аб даходах з указаннем заработнай платы ад Br1,5 тыс. Прадаўцы пры праверцы інфармацыі тэлефанавалі па паказаных нумарах тэлефонаў, а на іншым канцы провада ім адказвалі самі ж пакупнікі або іх знаёмыя, якія пацвярджалі звесткі ў дакументах. Атрыманую мэблю крымінальны квартэт прадаваў у разы танней.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням пінчукоў і завялі крымінальныя справы за махлярства.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/chetvero-pinchan-obmanuli-mebelnye-magaziny-na-br29-tys-452335-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/abez
[3] https://zviazda.by/be/tags/pinskae-gaus
[4] https://zviazda.by/be/tags/uus-bresckaga-ablvykankama
[5] https://zviazda.by/be/tags/mahlyarstva
[6] https://zviazda.by/be/tags/padman