Пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска падтрымала дзяржабвінавачанне па крымінальнай справе ў дачыненні да 26-гадовага жыхара сталіцы, якому інкрымінавана здзяйсненне акта тэрарызму, паведамляе [1] БелТА са спасылкай на службу інфармацыі пракуратуры горада Мінска.
Па матэрыялах крымінальнай справы фігурант у ноч з 30 на 31 студзеня 2021 года здзейсніў акт тэрарызму шляхам падпалу ваеннай тэхнікі — танка Т-72. Затым ён распаўсюдзіў у інтэрнэце відэазапіс з фрагментам злачынства.
У пракуратуры падкрэслілі, што ў выніку дзеянняў абвінавачанага паўстала аб’ектыўная небяспека гібелі людзей, нанясення iм цялесных пашкоджанняў і наступу іншых цяжкіх наступстваў.
«Мэтай злачынства з’яўлялася ўздзеянне на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашванне насельніцтва, а таксама дэстабілізацыя грамадскага парадку», — адзначылі ў пракуратуры.
З улікам пазіцыі дзяржабвінаваўцы і прадстаўленых ім доказаў суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў абвінавачанага вінаватым і прыгаварыў да 10 гадоў пазбаўлення волі. Адбываць пакаранне ён будзе ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.
Прэв’ю: pixabay.com
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/incident/view/minchanin-prigovoren-k-10-godam-kolonii-za-podzhog-tanka-452347-2021/
[2] https://zviazda.by/be/tags/figurant
[3] https://zviazda.by/be/tags/minchanin
[4] https://zviazda.by/be/tags/padpal
[5] https://zviazda.by/be/tags/tank
[6] https://zviazda.by/be/tags/teraryzm
[7] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura-gorada-minska
[8] https://zviazda.by/be/tags/prakuratura-frunzenskaga-rayona